Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2024Родная мова, цудоўная мова!
нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Уладзімір Дубоўка
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
У нашай установе адукацыі шырока святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ніхто з вучняў не застаўся па-за удзелам мерапрыемстваў. Праведзены разнастайныя інтэлектуальныя гульні, конкурсы, інфармацыйныя гадзіны, квэст-гульні, конкурсы чытальнікаў сярод вучняў і настаўнікаў. Вучні старэйшых класаў, настаўнікі, бацькоўская грамадскасць прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў” да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.